Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб c 8.00

Прыроднае багацце

Непаўторная па сваёй прыгажосці прырода Расонскага раёну. Карункі змешаных лясоў, якія займаюць больш за 70% тэрыторыі раёну, каштоўныя каралі ярка-сініх азёр, нітачкі рэк і чыстыя крыніцы ствараюць разнастайнасць і забяспечваюць высокую рэкрэацыйную прывабнасць.

У раёне 192 вялікіх і малых возера, 27 з іх рыбапромысловыя. Найбольшыя - Нешчарда, Усвечча, Белае, Волаба, Сіньша, Шэвіна- з'яўляюцца выдатнай базай для адпачынку на прыродзе.

https://planetabelarus.by/publications/top-10-samykh-neobychnykh-ozer-rossonskogo-rayona/?sphrase_id=10880

Найбуйнейшая рака рэгіёну - Дрыса з прытокамі Свольна, Нішча, Нешчарда.

Знаёмячыся з багатай прыродай Расонскай зямлі, неабходна пабываць на возеры Нешчарда, апетым Янам Баршчэўскім. Гэта адно з найбуйнейшых азёр у Беларусі з плошчай 27,4 кв. км, сілкуецца сям'ю ручаямі. Нешчарда ў даўжыню амаль 12 км і мае загадкавую берагавую лінію ў 50 км.

Бясцэнны прыродны скарб - ландшафтны заказнік з паэтычнай назвай "Сіньша", на тэрыторыі якога размешчаны цэлы каскад азёр, злучаных паміж сабой рэчкай Дрысаю. У возеры Сіньша расце рэдкае ў Беларусі расліна - водны арэх (чылім, рагульник). Гэта рэліктавая занесена ў Чырвоную кнігу. Тэрыторыя заказніка ідэальна падыходзіць для заняткаў актыўнымі відамі адпачынку ў прыродных умовах.

https://www.itourist.by/reserve/sinsha

Яркай прыроднай адметнасцю з'яўляецца і ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння - лесабалотны комплекс "Чырвоны бор", плошча якога састаўляе 34.234 га.

Дзіўны і унікальны яго свет, не сапсаваны чалавечай цывілізацыяй. Тут нечакана спалучаюцца рэдкія формы рэльефу, геалагічных парод, чыстыя дубровы і цяжкапраходныя балоты, якія сталі месцам рассялення знікаючых відаў раслін, жывёл і птушак. У заказніку сустракаюцца астраўкі беласнежных бяроз, алешыны, пераважаюць жа сасновыя бары з векавымі дрэвамі з чырвона-бурай афарбоўкі ствалоў. Заказнік запрашае на свае экалагічныя сцежкі ўсіх, хто марыць на ўласныя вочы пабачыць куткі некранутай прыроды. Цяжкадаступныя месцы зараз можна ўбачыць дзякуючы пракладзенай праз балоты гаці. Праз заказнік працякае рака Нішча, на яго тэрыторыі каля 40 азёр, якія маюць чыстую, празрыстую ваду. Тут жа знаходзіцца крыніца "Серабранка", вада якой не замярзае нават у вадохрышчанскія маразы, а таксама знакамітае сваёй празрыстасцю возера Белае Юхаўское.

https://www.itourist.by/reserve/krasnyibor

Турыстаў і паломнікаў прыцягвае вядомая ў народзе "Лазарава крыніца" - гідралагічны помнік прыроды, які існуе каля 3-х тысячагоддзяў. Месца на беразе возера, дзе крыніца выносіць свае гаючыя воды, мае культавае значэнне.

Галерэя малюнкаў