Рэжым работы Расонскага раённага выканаўчага камітэта:
8:00-13:00 | 14:00-17:00
- пн
- аўт
- ср
- чт
- пт
- сб
- нд
Працягласць працы ў працоўны дзень, якi непасрэдна папярэднiчае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну (арт.116 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)
Апісанне дзейнасці
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю раённага выканаўчага камітэта, падведамнымі выканкаму прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, каардынацыю працы ўпраўленняў, аддзелаў і іншых падраздзяленняў выканкама, узаемадзеянне з вышэйстаячымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, абласным выканаўчым камітэтам, абласным і раённым Саветамі дэпутатаў. Вядзе пытанні бюджэту і фінансаў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, юстыцыі.
Задачы:
- Курыруе аддзел унутраных спраў; фінансавы аддзел; кіраванне справамі.
- Разглядае пытанні працы сельскіх выканаўчых камітэтаў; пракуратуры раёна; суда раёна; ваенных арганізацый.
- Кіруе атэстацыйнай камісіяй пры райвыканкаме.
Антоненкаў Яўген Юр'евіч
Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні
Апісанне дзейнасці
Ажыццяўляе кіраўніцтва ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, агульнае кіраўніцтва і каардынацыю ўзаемаадносін сельскагаспадарчых акцыянерных таварыстваў, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, развіццё асабістых падсобных гаспадарак, ажыццяўляе кантроль і арганізацыю выканання рашэнняў вышэйстаячых органаў па напрамку, які курыруецца. Вядзе агульныя пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аграпрамысловага комплексу, меліярацыі, забеспячэння харчаваннем, электрафікацыяй, крэдытавання сельскай гаспадаркі, зямельных рэсурсаў, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, развіцця рыбнай галіны, паляўнічых гаспадарак, работай са зваротамі грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па заяўнаму прынцыпу «адно акно» па курыруемых напрамках, вядзе пытанні гаспадарак грамадзян, вырашае пытанні будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, якія адносяцца да падведамных арганізацый і служб, забеспячэння кадрамі, адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў і маладых рабочых па курыруемых напрамках.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
- упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;
- сектар землеўпарадкавання райвыканкама.
Пытанні:
- дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Расонскі лясгас» (акрамя пытанняў размеркавання/вылучэння драўніны);
- філіяла «Расонская райплемстанцыя» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае племпрадпрыемства»;
- дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы «Расонская раённая ветэрынарная станцыя»;
- дзяржаўнай установы «Раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»;
- раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
- будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння падведамных аб'яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый;
- садаводчых таварыстваў грамадзян;
- запаведнікаў;
- дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі працоўных» упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Расонскага райвыканкама»;
- галіновых прафсаюзаў.
Кіраўніцтва камісіямі:
- па вызначэнні страт, якія прычыняюцца землекарыстальнікам, землеўладальнікам, арандатарам і ўласнікам адабраннем зямельных участкаў;
- па папярэджанні знішчэння або пашкоджання паляўнічымі жывёламі сельскагаспадарчых і лясных культур;
- камісіяй па арганізацыі і правядзенні таргоў на права заключэння дагавораў арэнды паляўнічых, рыбалоўных угоддзяў;
- раённай камісіяй па зямельных пытаннях;
- раённай камісіяй па выбары месца размяшчэння зямельных участкаў для размяшчэння аб'ектаў, у тым ліку па фарміраванні зямельнага ўчастка для правядзення аўкцыёну;
- раённай камісіяй па кантролі за эфектыўным выкарыстаннем зямель;
- іншымі камісіямі, якія ствараюцца па рашэнню (распараджэнню) раённага выканаўчага камітэта.
Марчанка Руслан Віктаравіч
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па архітэктуры, будаўніцтве і ЖКГ
Апісанне дзейнасці
Каардынуе развіццё паліўна-энергетычнага комплексу, энергаэфектыўнасці, транспарту, сувязі і камунікацый, будаўнічага комплексу, жыллёвага, камунальнай і дарожнай гаспадаркі, добраўпарадкавання населеных пунктаў, ўладкавання дзяржаўнай мяжы.
Сінкевіч Наталля Аляксандраўна
Кіраўнік спраў
Начальнік упраўлення справамі раённага выканаўчага камітэта
Апісанне дзейнасці
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва службамі прававога, арганізацыйнага і тэхнічнага, транспартнага і гаспадарчага забеспячэння працы выканкама, яго структурных падраздзяленняў і апарата, раённага Савета дэпутатаў. Пытанні працы са зваротамі грамадзян, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў, арэндных адносін і выкарыстання зтнаний, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Пытанні планавання працы выканкама, падрыхтоўкі матэрыялаў на пасяджэнне выканкама, працы з сакрэтнымі дакументамі і забеспячэння іх захаванасці. Пытанні выкарыстання гербавай друку выканкама і забеспячэння яе захаванасці.
Вышэйстаячым органам для Расонскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
8:00-13:00 | 14:00-17:00
- пн
- аўт
- ср
- чт
- пт
- сб
- нд
+375 (212) 48-11-55
+375 (212) 48-11-56
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.