Максім Субота ўказам кіраўніка дзяржавы назначаны на пасаду кіраўніка міліцыі Віцебскай вобласці. Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Кіраўнік МУС падкрэсліў, што Максім Субота пачынаў сваю кар'еру з оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку і мае багаты вопыт работы. Іван Кубракоў паставіў перад новым кіраўніком першарадныя задачы - акцэнт трэба зрабіць на прафілактыцы правапарушэнняў у сферы АПК, асабліва звязаных з БРЖ, а таксама ўзмацніць меры па захаванасці дзяржмаёмасці сельгасарганізацый. Таксама міністр нагадаў і аб іншых важных складніках службы праваахоўнікаў - узаемадзеянні з насельніцтвам і прадухіленні злачынстваў.
"Наперадзе міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", у час якога неабходна забяспечыць ахову грамадскага парадку. Грамадзяне і госці рэспублікі павінны адчуваць сябе ў бяспецы", - адзначыў Іван Кубракоў.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, які ўдзельнічаў у мерапрыемстве, падкрэсліў, што гатовы аказваць усялякае садзейнічанне новаму начальніку УУС.