Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб c 8.00

Парадак разгляду зваротаў

Пісьмовыя звароты і папяровыя копіі электронных зваротаў не пазней чым у наступны за днём рэгістрацыі працоўны дзень перадаюцца службовамі асобамі сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (далей - сектар) кіраўніцтву райвыканкама.

Рашэнне аб накіраванні зваротаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб падрыхтоўцы злачынства, якое здзяйсняецца ці здзейсненае, або іншым правапарушэнні, у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы прымае кіраўніцтва райвыканкама.

Па звароту кіраўніцтвам райвыканкама прымаецца адно з наступных рашэнняў:

  • аб разглядзе звароту па сутнасці ў райвыканкаме;
  • аб накіраванні звароту на разгляд у дзяржаўныя органы, арганізацыі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
  • аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці;
  • аб спыненні перапіскі;
  • аб спыненні разгляду звароту па сутнасці ў выпадку адклікання заяўнікам звароту;
  • аб прыняцці звароту да ведама.

Пісьмовыя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней за пяць працоўных дзён вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў.

Пісьмовыя звароты ў копяхі (сканаваных выявах), электронныя звароты або іх папяровыя (сканаваныя) копіі з рэзалюцыямі кіраўніцтва райвыканкама накіроўваюцца ў структурныя падраздзяленні райвыканкама, дзяржаўныя органы, арганізацыі.

Арыгіналы такіх зваротаў застаюцца ў сектары.

Апавяшчэнне заяўнікам аб накіраванні зваротаў на разгляд у iншы дзяржаўны орган, арганізацыю накіроўваецца ў выглядзе ліста.

Рашэнне аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці прымаецца кіраўніцтвам райвыканкама на падставе заключэнняў, падрыхтаваных структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Апавяшчэнне заяўніка аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці падпісваецца службовай асобай, якая прыняла адпаведнае рашэнне, або  службовай асобай згодна рэзалюцыі кіраўніцтва райвыканкама.

У выпадку атрымання  заявы аб адклiканнi заяўнікам звароту, рашэнне аб спыненні разгляду прымаецца кіраўніцтвам райвыканкама. Заяўніку вяртаюцца арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту, з суправаджальным лістом.

Рашэнне аб тым, што ананімны зварот не падлягае разгляду, прымаецца кіраўніцтвам райвыканкама.

Звароты разглядаюцца ў тэрміны, устаноўленыя артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей - Закон).

Кіраўніцтвам  райвыканкама можа быць устаноўлены скарочаны тэрмін разгляду звароту.

Пісьмовыя паведамленні накіроўваюцца заяўнікам у тэрміны, устаноўленыя ў артыкулах 10,15 і 17 Закона.

Кантрольны тэрмін разгляду звароту - 15 дзён. Кіраўніцтвам райвыканкама можа быць вызначаны іншы кантрольны тэрмін разгляду зваротаў.

Калектыўныя звароты трыццаці і больш заяўнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю райвыканкама, разглядаюцца з выездам на месца, калі іншае не вынікае з гэтых зваротаў.

Пры разглядзе паўторнага звароту выканаўцы абавязаны ўсталяваць яго прычыны і ў выпадку, калі яны выкліканы парушэннем устаноўленага парадку разгляду папярэдняга звароту, прыняць неабходныя меры па аднаўленні парушаных правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка, унесці прапановы аб прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.

Паўторныя звароты прызнаюцца неабгрунтаванымі, рашэнні аб пакіданні разгляду звароту па сутнасці і спыненні з заяўнікам перапіскі  прымаюцца кіраўніцтвам райвыканкама на падставе заключэнняў, падрыхтаваных (падпісаных) кіраўніком структурнага падраздзялення, адказнага за разгляд папярэдняга звароту.

Датай адказу заяўніку з'яўляецца дата яго падпісання.

Пісьмовыя адказы (паведамлення) на пісьмовыя, электронныя звароты, падпісаныя кіраўніцтвам райвыканкама, накіроўваюцца заяўнікам службовымі асобамі  сектара па часопісе выходнай карэспандэнцыі простым паштовым адпраўленнем або ў электронным выглядзе  з дапамогай сістэмы зваротаў у дзень падпісання альбо ў першы наступны за ім рабочы дзень (у межах устаноўленнага  заканадаўствам тэрміну для разгляду зваротаў).

Кантроль за разглядам зваротаў завяршаецца, калі ўсе пастаўленыя ў іх пытанні разгледжаны, прыняты  неабходныя меры і заяўнікам дадзены адказы ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама накіраваны паведамленні ў парадку, устаноўленым у артыкулах 10,15,17 і 21 Закона.

Рашэнні аб зняцці з кантролю зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам, прымаюцца кіраўніцтвам райвыканкама.

На кожным звароце пасля канчатковага разгляду пастаўленых у ім пытанняў прастаўляецца адзнака аб выкананні і накіраванні яго ў справу, указваецца дата, асабістая подпіс службовай асобы, якая прыняла гэтае рашэнне.

У выпадку адклікання заяўнікам свайго пісьмовага звароту адзнака аб выкананні і накіраванні яго ў справу прастаўляецца на яго заяве аб адклiканнi свайго звароту.