Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб c 8.00

Прывітанне

Мы рады вітаць вас на афіцыйным сайце Расонскага раённага выканаўчага камітэта!

"Расоны-расінкі світання на цёплай далоні лясоў". Менавіта так калісьці ўбачыў Расоншчыну вядомы беларускі паэт Давід Сімановіч, які здолеў перадаць некалькімі словамі дзіўную прыгажосць прыроды нашага краю і прыгажосць душы яго жыхароў.

Раён быў сведкам і арэнай многіх гістарычных падзей. Тут праходзілі палкі Івана Грознага. У гады Лівонскай вайны ў 1566 годзе закладзена крэпасць "Сокал". Пад Клясціцамі 18 ліпеня 1812 года авангард рускага корпуса Вітгенштэйна пад камандаваннем генерала Якава Пятровіча Кульнева нанёс паражэнне французскаму корпусу маршала Удзіно, і папярэдзіў нашэсце Напалеона на Пецярбург. У вёсцы Тродавічы невялікім маёнткам і нерухомасцю валодалі браты Іван і Францыск Скарыны. У 1936 годзе на Расоншчыне нарадзіўся беларускі паэт Генадзь Бураўкін. На беразе возера Нешчарда ў веске Мурагі прайшло дзяцінства і юнацтва вядомага беларускага літаратара Яна Баршчэўскага. Расонскі раён-край Партызанскай славы. Адным з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху быў настаўнік Расонскай сярэдняй школы Пётр Міронавіч Машэраў.

Расонскі раён сёння - гэта без малога дзве тысячы квадратных кіламетраў плошчы, 128 населеных пунктаў, 192 возера. Гэта гасцінныя, энергічныя і таленавітыя людзі, якія працуюць у розных галінах народнагаспадарчага комплексу, працягваючы слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і прадзедаў. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 25 аграсядзібы, створаныя і прымаюць турыстаў "Зялёныя маршруты".

Наш сайт дазволіць вам многае даведацца пра раён, яго гісторыі, прыродзе, пазнаёміць з працай асноўных прадпрыемстваў і ўстаноў.

Жадаю ўсім жыхарам і гасцям моцнага здароўя, творчых поспехаў, міру і дабрабыту!

Сардэчна запрашаем у Расонскі раён!

Старшыня Расонскага раённага выканаўчага камітэта
А. В. Гарбуль