Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб c 8.00

Даведачны нумар 142

Інфармацыйна-даведачны нумар 142 службы «Адно акно»

У Расонскім райвыканкаме функцыянуе адзіны па Рэспубліцы даведачны нумар тэлефона службы «адно акно» - 142.

Мэтай стварэння нумара з'яўляецца спрашчэнне грамадзянам доступу да інфармацыі аб рабоце па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Жыхары як гарадскога пасёлка Расоны, так і населеных пунктаў Расонскага раёна па нумары тэлефона 142 могуць звярнуцца за даведачнай інфармацыяй аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і рэжыме работы дзяржаўных органаў Расонскага раёна.

Патэлефанаваўшы на дадзены нумар тэлефона, можна даведацца час работы і прыёмныя дні кіраўніцтва Расонскага райвыканкама, рэжым работы, месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў спецыялістаў, якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асоб па адміністрацыйных працэдурах. Таксама па нумары 142 можна ўдакладніць, якія дакументы патрэбныя, каб вырашыць жыллёвыя пытанні, пытанні, звязаныя з дазволам будаўніцтва, рэканструкцыяй і прыёмкай у эксплуатацыю жылых дамоў грамадзян, пытанні апекі і папячыцельства, газіфікацыі жылых дамоў, пытанні льготнага крэдытавання, землекарыстання і інш.

Дадзены тэлефонны сервіс працуе па прынцыпе "аднаго акна", але па тэлефоне. Гэта не «гарачая лінія», а тэлефонная кансультацыя, з дапамогай якой насельніцтва Расонскага раёна можа аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю (Панядзелак-серада, пятніца з 08.00 да 17.00, чацвер з 11.00 да 20.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), у трэцюю суботу месяца – па папярэднім запісу, выхадныя дні: субота, нядзеля)*.

*Працягласць работы ў рабочы дзень, які непасрэдна папярэднічае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну (арт.116 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).