211471 г.п.Расоны, вуліца Лапенка, 19А, II паверх, кабінет №10
тэлефон 50474
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі аказвае:
- паслугі часовага прытулку;
- паслугі сацыяльнага патранату
- сацыяльна-педагагічныя паслугі;
- сацыяльна-псіхалагічныя паслугі;
- сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі;
- замежную бязвыплатную дапамогу, дапамогу (ахвяраванні) атрыманыя ад фізічных асоб, якія паступаюць у Цэнтр;
- паслугі суправаджэння для паўналетніх асоб з ліку сірот (ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў);
- ажыццяўляе функцыі па папячыцельству ў дачыненні да паўналетніх асоб, якія прызнаныя абмежавана дзеяздольнымі.
Сацыяльнае абслугоўванне аддзяленнем ажыццяўляецца ў дачыненні да грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Цяжкая жыццёвая сітуацыя - акалічнасць (сукупнасць абставінаў), якая аб'ектыўна пагаршае ўмовы жыццядзейнасці альбо прадстаўляе небяспеку для жыцця і (або) здароўя грамадзяніна, наступствы якога ён не ў стане пераадолець самастойна.
Абставіны, па якім грамадзянін можа быць прызнаны знаходзячымся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі:
- беспрацоўе;
- наяўнасць у сям'і інваліда, у тым ліку дзіцяці-інваліда, дзіцяці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця;
- нанясенне ўрону ў выніку пажараў і іншых стыхійных бедстваў, тэхнагенных катастроф (аварыі), баявых дзеянняў, актаў тэрарызму, псіха-фізічнага гвалту, гандлю людзьмі, супрацьпраўных дзеянняў іншых асоб;
- адсутнасць пэўнага месца жыхарства;
- адсутнасць працаздольных асоб, абавязаных паводле закону яго ўтрымліваць;
- нараджэнне адначасова дваіх і больш дзяцей;
- сямейны недабрабыт, канфлікты і гвалт у сям'і;
- сіроцтва;
- смерць блізкага сваяка або члена сям'і;
- страта сацыяльных сувязяў за час адбыцця пакарання ў органах і ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы, знаходжання ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, знаходжання на прымусовым лячэнні;
- абмежаванне здольнасці да самаабслугоўвання і (або) самастойнага перамяшчэння;
- іншыя абставіны, прызнаваныя такімі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі.
Паслугі часовага прытулку
Паслугі часовага прытулку аказваюцца ў форме тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання без збірання платы:
- ахвярам гандлю людзьмі,
- асобам, пацярпелым ад насілля, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў,
- асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (ва узросце ад 18 да 23 гадоў).
Часовы прытулак прадастаўляецца ў "крызісным" пакоі - спецыяльна абсталяваным асобным памяшканні (на 3 спальных месцы), у якім створаны неабходныя ўмовы для бяспечнага пражывання. Рэжым працы «крызіснага» пакою – кругласутачны. У працоўныя дні з 8 да 17 гадзін дастаўка грамадзян у пакой ажыццяўляецца транспартам тэрытарыяльнага цэнтра, у выхадныя дні і пасля 17 гадзін - транспартам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
Падчас знаходжання грамадзян у "крызісным" пакоі бытавыя і іншыя ўмовы іх жыццядзейнасці вызначаюцца па прынцыпе самаабслугоўвання. Пры засяленні сям'і з дзецьмі догляд за дзецьмі ажыццяўляецца бацькамі. Непаўналетнія дзеці могуць знаходзіцца толькі сумесна з адным з бацькоў.
У перыяд знаходжання ў "крызісным" пакоі харчаванне грамадзян, купля лекавых прэпаратаў, сродкаў асабістай гігіены і іншых прадметаў, ажыццяўляецца за кошт іх уласных сродкаў, а пры неабходнасці за кошт сродкаў, перададзеных цэнтру фізічнымі і юрыдычнымі асобамі шляхам дарэння (ахвяраванні), а таксама сродкаў паступілі ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Паслугі сацыяльнага патранату
Задачамі сацыяльнага патранату з'яўляюцца:
- кансультаванне па пытаннях жыццядзейнасці сям'і, захавання і развіцця сацыяльных і ўнутрысямейных адносін;
- фарміраванне ў членаў сям'і навыкаў рашэння праблем паўсядзённага жыцця, уцягванне іх у дзейнасць, якая развівае названыя навыкі;
- аказанне садзейнічання ў павышэнні сацыяльнай актыўнасці і адказнасці сям'і за пераадоленне цяжкай жыццёвай сітуацыі, забеспячэнне ўласнага дабрабыту;
- ажыццяўленне каардынацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў аказанні неабходнай дапамогі сям'і;
- маніторынг эфектыўнасці мер, прымаемых сям'ёй, па пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Паслугі сацыяльнага патранату аказваюцца грамадзянам у форме нестацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання без збірання платы на падставе пісьмовай заявы і дагавора бязвыплатнага аказання сацыяльных паслуг. Для прыняцця рашэння аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых дзён з дня звароту грамадзяніна (сям'і) праводзіць абследаванне яго матэрыяльна-бытавога становішча са складаннем акта абследавання.
Сацыяльна-педагагічныя паслугі
- У мэтах сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі грамадзян розных узроставых і сацыяльных груп, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у аддзяленні створаны:
- клуб па інтарэсах “Псіхалагічная гасцёўня” (для арганізацыі вольнага часу, накіраванага на развіццё пазнавальных навыкаў і павышэнне самаацэнкі ў грамадзян, далучэння іх да актыўнага жыцця ў грамадстве, стварэння для іх роўных правоў і магчымасцяў);
- група самадапамогі і ўзаемадапамогі (аб'яднання людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, з мэтай вырашэння наяўных праблем сумеснымі намаганнямі);
- праводзяцца розныя культурна-масавыя мерапрыемствы.
Сацыяльна-педагагічныя паслугі аказваюцца грамадзянам у форме нестацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання без збірання платы, без заключэння дагавора аказання сацыяльных паслуг.
Для культурна-масавай і клубнай працы выкарыстоўваецца актавая зала тэрытарыяльнага цэнтра.
Сацыяльна-псіхалагічныя паслугі
Найменне бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання |
Нормы і нарматывы забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання |
псіхалагічнае кансультаванне |
пры неабходнасці |
псіхалагічная карэкцыя |
пры неабходнасці |
псіхалагічная прафілактыка |
1 раз у месяц |
псіхалагічная асвета |
1 раз у месяц |
псіхалагічная дапамога з выкарыстаннем сродкаў электрасувязі з улікам спецыфікі ўстановы |
пры неабходнасці |
Сацыяльна-псіхалагічныя паслугі - садзейнічанне грамадзянам у папярэджанні, вырашэнні псіхалагічных праблем, пераадоленні іх наступстваў, у тым ліку шляхам актывізацыі ўласных магчымасцяў грамадзян, і стварэнне неабходных для гэтага ўмоў.
Сацыяльна-псіхалагічныя паслугі аказваюцца грамадзянам у форме тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання без збірання платы.
У тэрытарыяльным цэнтры абсталявана спецыяльнае памяшканне – “Кабінет псіхолагічнай дапамогі” (г.п.Расоны, вуліца Лапенка,19А, II паверх, кабінет №17).
Тэлефон даверу 5-26-72.
Сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі
Сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі – комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню якасці жыцця грамадзян, захаванню і ўмацаванню іх здароўя, у тым ліку праз стварэнне ім умоў для незалежнага пражывання і інтэграцыі ў грамадства.
Сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі аказваюцца грамадзянам без збірання платы.
Найменне бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання |
Нормы і нарматывы забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання |
садзейнічанне ў выкананні рэабілітацыйных мерапрыемстваў |
у адпаведнасці з індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі інваліда |
навучанне карыстанню тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі |
пры неабходнасці |
дапамога ў падборы і выдача тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне |
пры неабходнасці |
ПУНКТ ВЫДАЧЫ СРОДКАЎ РЭАБІЛІТАЦЫІ
Для атрымання тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне:
- інваліды I і II групы прадстаўляюць індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда ці заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі;
- грамадзяне, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за выключэннем інвалідаў I групы, дадаткова прадстаўляюць медыцынскую даведку аб стане здароўя (з указаннем канкрэтнага сродкі рэабілітацыі ў якім мае патрэбу).
У наяўнасці маюцца крэсла-каляскі пакаёвыя, хадункі, мыліцы апорныя, мыліцы локцевыя, кія апорныя.
Аказанне замежнай бязвыплатнай, спонсарскай дапамогі і дапамогі, якая паступіла ад фізічных асоб
Для аказання грамадзянам замежнай бязвыплатнай дапамогі функцыянуе салон "Міласэрнасць" - спецыяльна абсталяванае асобнае памяшканне, прызначанае для збору, захоўвання і выдачы грамадзянам, якія жывуць у нястачы адзення, абутку, прадуктаў харчавання, іншых прадметаў першай неабходнасці.
Замежная бязвыплатная, спонсарская дапамога і дапамога (ахвяраванні), якая паступіла ад фізічных асоб, выкарыстоўваецца для аказання сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Грамадзянін прадстаўляе:
- дакумент, які сведчыць асобу;
- пісьмовую заяву;
- пасведчанне інваліда (дзіцяці-інваліда) – для інвалідаў;
- працоўную кніжку і пенсіённае пасведчанне – для пенсіянераў;
- пасведчанне шматдзетнай сям'і - для шматдзетных сем'яў;
- копію рашэння суда аб скасаванні шлюбу, пасведчанне аб скасаванні шлюбу, пасведчанне аб смерці, копію рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні), даведка, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса РБ аб шлюбе і сям'і - для няпоўных сем'яў;
- копію рашэння райвыканкама аб устанаўленні апекі, пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага - для апякунскіх сем'яў;
- копію рашэння райвыканкама аб устанаўленні апекі - для прыёмных сем'яў.
Для пацверджання статусу малазабяспечанага, грамадзянін прадстаўляе звесткі аб даходах кожнага працаздольнага члена сям'і за месяц, які папярэднічае месяцу падачы заявы. Малазабяспечанымі прызнаюцца грамадзяне (сем'і), якія маюць па аб'ектыўных прычынах сярэднедушавы даход ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на дату падачы заявы аб аказанні замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Пры наяўнасці ў грамадзяніна ўсіх неабходных дакументаў замежная бязвыплатная дапамога аказваецца ў дзень звароту.
Паслугі суправаджальнага пражывання для паўналетніх асоб з ліку сірот
Асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, - асобы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў, якія мелі да моманту дасягнення імі ўзросту 18 гадоў статус дзяцей-сірот або статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, альбо падставы для яго набыцця і пасля не страцілі гэтыя падставы (Закон Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2005г. №73-З «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»).
Паслугі суправаджальнага пражывання - аказанне садзейнічання асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сацыяльна-працоўнай адаптацыі, пашырэнні сацыяльных сувязяў, вызначэнні аптымальных шляхоў арганізацыі самастойнага жыцця (Закон Рэспублікі Беларусь ад 22.05.2000г. №395-З «Аб сацыяльным абслугоўванні»).
Паслуга суправаджэння аказваецца без збірання платы на падставе заключанага дагавора.
Дакументы, якія прадстаўляюцца грамадзянінам:
- пісьмовая заява;
- дакумент, які сведчыць асобу.
Паслугі суправаджэння аказваюць:
- спецыяліст па сацыяльнай рабоце, Пятровіч Таццяна Аляксандраўна, тэлефон 5-04-74;
- псіхолаг Карпей Галіна Ігнацьеўна, тэлефон 5-26-72.
Асабістая справа атрымальніка паслугі ўключае ў сябе:
- копію пасведчання аб нараджэнні;
- копію пашпарта з усімі запоўненымі старонкамі;
- копію дакумента аб адукацыі;
- асабістую картку з дзіцячага інтэрнатнага ўстановы, установы прафесійна-тэхнічнай, сярэдне спецыяльнай, вышэйшай адукацыі;
- дакументы, якія пацвярджаюць статус (копія пасведчання аб смерці бацькоў, даведка ЗАГС, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, рашэнне суда аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў);
дакументы аб жыллё (рашэнне аб пастаноўцы на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб замацаванні жылога памяшкання).
Спецыялісты Цэнтра афармляюць:
- акт абследавання матэрыяльна-бытавога становішча (не радзей 1 разу ў год);
- індывідуальны план суправаджэння.
Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі
Найменне бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання |
Нормы і нарматывы забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання |
Сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва |
|
Паслугі суправаджальнага пражывання: |
|
суправаджэнне асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў |
пры неабходнасці да дасягнення асобамі ўзросту 23 гадоў |
Патрабаванні да зместу і якасці сацыяльных паслуг, якія аказваюцца ў рамках дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання
Сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва |
|||
Найменне |
ЗМЕСТ ПАСЛУГІ: |
Патрабаванні да якасці паслугі |
|
Паслугі суправаджальнага пражывання: |
|||
суправаджэнне асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў |
ПАСЛУГА ПРАДУГЛЕДЖВАЕ: |
Паслуга прадастаўляецца па запыце атрымальніка паслугі. |
Нарматыўныя прававыя дакументы:
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2005г. №73-З «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў»;
- Палажэнне аб постінтэрнатнам суправаджэнні дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей-якія засталіся без апекі бацькоў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.05.2013г. №433.